БЕЛ Ł РУС

«Не хацела сюды ехаць»: у школе-інтэрнаце ва Уздзе дзевяцікласніца выкінулася з акна

11.01.2021 / 13:57

Nashaniva.com

mlyn.by

Здарэнне адбылося раніцай 8 студзеня ва Уздзенскай санаторнай школе-інтэрнаце. З акна трэцяга паверха скокнула дзяўчынка з Лагойска, вучаніца 9-га класа. Школьніца з траўмамі дастаўлена ў бальніцу, паведамляе mlyn.by

Дырэктарка Вольга Ліпніцкая расказала, што дзяўчынка дастаўленая ў бальніцу з папярэднім дыягназам «пераломы сцягна і локцевага сустава». Дырэктарка распавяла, што дзяўчынка скокнула сама, ніхто яе не штурхаў.

— Гэтая школьніца прыбыла да нас тры дні таму, мы нават з яе бацькамі не знаёмыя — распавяла педагог. — Ёсць інфармацыя, што дзяўчынка першапачаткова не хацела да нас ехаць. Прычыны, падобна, ведае толькі яна сама. З акна дзевяцікласніца скокнула на вачах у выхавальніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула