БЕЛ Ł РУС

Мітрапаліта Філарэта пахаваюць у Жыровічах

13.01.2021 / 11:54

Nashaniva.com

Развітанне з ганаровым Патрыяршым экзархам усёй Беларусі пачнецца сёння ў 16:00 ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску.

У чацвер, 14 студзеня, у 8:00 там пачнецца саборная архірэйская літургія, пасля якой адбудзецца адпяванне мітрапаліта. Развітацца з ім можна будзе да 18:00 чацвярга.

Затым труну перавязуць у Жыровічы ва Успенскі сабор Жыровіцкага мужчынскага манастыра. 15 студзеня а 10-й там пачнецца саборная архірэйская літургія, пасля якой адбудзецца паніхіда.

Пахаваюць мітрапаліта Філарэта за Крыжаўзвіжанскім храмам манастыра, паведамляе church.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула