БЕЛ Ł РУС

У Гомелі бацькам здалося, што іх сын паводзіць сябе дзіўна. Міліцыя разабралася ў сітуацыі — наркотыкі

13.01.2021 / 17:54

Nashaniva.com

У Гомелі бацькам здалося, што іх 24-гадовы сын паводзіць сябе дзіўна. Бацькі распавялі ўсё ўчастковааму. У міліцыі завялі крымінальную справу, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Хлопец паводзіў сябе, як заўважылі бацькі, неадэкватна. Яны распавялі пра «дзіўныя паводзіны» сына ўчастковаму з Чыгуначнага РАУС.

10 студзеня міліцыя з супрацоўнікамі наркакантролю выехала да хлопца праводзіць праверку. Яго абшукалі, знайшлі прыстасаванне для курэння і некалькі пакуначкаў. У некаторых ужо было пуста, яшчэ ў адным знайшлі 1,7 грама альфа PVP.

За незаконны абарот наркотыкаў на хлопца завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула