БЕЛ Ł РУС

У Брэсцкім раёне лесавоз пашкодзіў 13 слупоў і пакінуў вёску без святла

16.01.2021 / 12:19

Nashaniva.com

З-за няўважлівасці кіроўцы жыхары в. Падлессе-Камянецкае засталіся без электрычнасці, паведамляе ДАІ.

Здарэнне адбылося 15 студзеня каля 20.40.

47-гадовы кіроўца лесавоза МАЗ належным чынам не замацаваў маніпулятар. Калі мужчына выязджаў у напрамку трасы Р17, апошні адкрыўся і пашкодзіў 13 светлавых апор, а таксама платы жылых дамоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула