БЕЛ Ł РУС

Адваката нарэшце пусцілі да Навальнага

18.01.2021 / 11:56

Nashaniva.com

Адваката Вольгу Міхайлаву дзве гадзіны не пускалі да палітыка, які быў затрыманы ў нядзелю ў 21:00 пасля вяртання з Берліна ў Расію і дастаўлены ў аддзел паліцыі падмаскоўных Хімак.

Пра гэта Міхайлава заявіла «Медузе».

Па словах адваката, а 10-й гадзіне раніцы з аддзялення выйшаў дзяжурны, сфатаграфаваў яе дакумент і абяцаў прапусціць да Навальнага. Каля 12:00 адваката ўсё ж пусцілі.

Таксама вядома, што Навальнаму не далі патэлефанаваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула