БЕЛ Ł РУС

У Мінску ўчадзелі маці і дзве малыя дачкі

18.01.2021 / 14:12

Nashaniva.com

У Мінску чадным газам атруцілася мама і дзве яе дачкі. Іх шпіталізавалі.

 Падрабязнасці паведамляе МНС.

Здарэнне адбылося позна ўвечары ў нядзелю ў двухпавярховым двухкватэрным доме па праездзе Мазырскім, 6.

Гэта 29-гадовая жанчына і яе дочкі — трох і чатырох гадоў.

У МНС мяркуюць: гэта адбылося з-за парушэння правілаў эксплуатацыі газавых прылад і агрэгатаў (парушэнне вентыляцыі пры выкарыстанні газавага воданагравальніка).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула