БЕЛ Ł РУС

СААЗ зафіксавала рэкорд па колькасці памерлых ад каранавіруса за тыдзень

20.01.2021 / 08:19

Nashaniva.com

За мінулы тыдзень ад каранавіруснай інфекцыі па ўсім свеце памерлі 93 882 чалавекі.

Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвым бюлетэні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), паведамляюць інфармагенцтвы.

Гэта стала рэкорднай колькасцю смяротных зыходаў з-за COVID-19 за тыдзень з пачатку пандэміі. У параўнанні з папярэднім тыднем колькасць смерцяў павялічылася на 9%. У цэлым ад каранавіруснай інфекцыі ў свеце памерлі больш за 2 млн чалавек.

Пры гэтым колькасць выяўленых выпадкаў захворвання ў свеце скарацілася на 6% у параўнанні з папярэднім тыднем, склаўшы 4,7 млн чалавек. Паводле звестак СААЗ, колькасць хворых у свеце перавысіла 94 млн.

Пры гэтым Універсітэт Джонса Хопкінса паведамляе аб 96 млн хворых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула