БЕЛ Ł РУС

На праспекце Незалежнасці каля станцыі метро «Барысаўскі тракт» сутыкнуліся пяць аўто

21.01.2021 / 8:44

Nashaniva.com

абноўлена

На праспекце Незалежнасці непадалёк ад станцыі метро «Барысаўскі тракт» у выніку ДТЗ пацярпелі пяць машын

Фота ДАІ

ДАІ пазней паведаміла падрабязнасці здарэння.

Кіроўца «Фальксвагена Пола» ехаў па праспекце Незалежнасці ў кірунку МКАД, выехаў на сустрэчную і сутыкнуўся са «Шкодай», пасля чаго «Фальксваген» адкінула на «Шэўрале», што рухаўся ў сустрэчным кірунку, ад удару выкінула на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнуўся з «Таётай».

Пасля сутыкнення аўтамабіля «Фальксвагена Пола» са «Шкодай» на апошнюю быў здзейснены наезд аўтамабілем «Фальксвагенам Гольф».

Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Кіроўца «Фальксваген Пола» з траўмамі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову.

У аўтамабілі таксі пасажыраў не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула