БЕЛ Ł РУС

Праз пажар у доме састарэлых у Харкаве памерлі 15 чалавек

21.01.2021 / 17:37

Nashaniva.com

У прыватным доме састарэлых у Харкаве (Украіна) у выніку пажару загінулі 15 чалавек.

У двухпавярховым жылым доме, папярэдне пераабсталяваным пад дом састарэлых, узнік пажар на другім паверсе.

На месцы пажару знойдзены целы 15 чалавек, 9 чалавек выратавалі.

Да тушэння былі прыцягнуты 28 чалавек асабовага складу і 7 адзінак тэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула