БЕЛ Ł РУС

Магілёвец скраў грошы ў бацькі свайго сябра, пакуль тыя біліся

21.01.2021 / 20:07

Nashaniva.com

Як паведамляе АУС Магілёўскага аблвыканкама, па дапамогу да праваахоўнікаў звярнуўся 58-гадовы магілёвец. У мужчыны з кішэні курткі выпалі 550 рублёў падчас канфлікту з сынам. Знайсці ён іх так і не змог.

Аператыўнікі высветлілі, што 28-гадовы мужчына, які назіраў за сямейнай бойкай, убачыў, як упалі грошы, і непрыкметна забраў іх сабе, а пасля змарнаваў на спіртное. Раней ён ужо быў судзімы за хуліганства.

Завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула