БЕЛ Ł РУС

Жыхара Светлагорска адправілі на 2,5 года «хіміі» за каментар у адрас міліцыянера

22.01.2021 / 19:45

Nashaniva.com

Жыхара Светлагорска Валерыя Лозу абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім сваіх абавязкаў. Лоза пісаў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад допісам аб дзеяннях інспектара ДПС Андрэя Баграёнка падчас жнівеньскіх пратэстаў каментары, у якіх эмацыйна выказваўся пра героя паста, перадае «Палеская вясна».

Андрэй Баграёнак свае маральныя пакуты ён ацаніў у 3000 рублёў, падаўшы пазоў аб спагнанні гэтай сумы з Лозы. Апошні прызнаў гэтае патрабаванне часткова, пагадзіўшыся добраахвотна выплаціць міліцыянеру 1500 рублёў.

Суддзя Галіна Гулевіч пагадзілася з запытаным абвінаваўцам пакараннем і прызначыла Валерыю Лозу 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову, а таксама пастанавіла спагнаць з яго 1500 рублёў маральнай шкоды на карысць Баграёнка. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула