БЕЛ Ł РУС

Суд у Маскве арыштаваў Кудзіна на два месяцы

22.01.2021 / 21:44

Nashaniva.com

Суд у Маскве на два месяцы арыштаваў беларускага байца-цяжкавагавіка Аляксея Кудзіна. Ён быў затрыманы ўчора ў Маскве па запыце беларускіх уладаў.

Чакаецца, што да 1 сакавіка будзе вырашана пытанне аб экстрадыцыі Кудзіна ў Беларусь.

Аляксея Кудзіна абвінавачваюць па артыкуле 363 Крымінальнага кодэкса — «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак». Максімальная санкцыя тут — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Кудзін з'яўляецца заслужаным майстрам спорту Беларусі, чэмпіёнам свету па тайскім боксе сярод аматараў, чэмпіёнам свету па кікбоксінгу сярод прафесіяналаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула