БЕЛ Ł РУС

На суботніх акцыях пратэсту ў Расіі затрымалі больш за 3 тысячы чалавек. У Маскве — 1100

24.01.2021 / 09:25

Nashaniva.com

Па стане на 00:00 было вядома пра 3015 затрыманых. Толькі ў Маскве затрымалі больш за 1100 чалавек.

У Санкт-Пецярбургу — больш за 400 чалавек. Ад 50 да 100 затрыманых — у Новасібірску, Краснаярску, Ніжнім Ноўгарадзе, Казані і Хабараўску.

Агулам затрыманні былі ў больш чым ста населеных пунктах Расіі, нагадвае meduza.io.

Колькасць затрыманняў стала рэкорднай за ўвесь час правядзення пратэсных акцый у сучаснай гісторыі Расіі. Да гэтага рэкордную колькасць людзей затрымалі 12 чэрвеня 2017 года: ва ўсёй краіне — 1769 чалавек, у Маскве — 866.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула