БЕЛ Ł РУС

Памерла актрыса Святлана Некіпелава

25.01.2021 / 12:15

Nashaniva.com

Актрыса Святлана Некіпелава памерла 22 студзеня ва ўзросце 76 гадоў. Крэмацыя адбылася 24 студзеня.

Пра гэта Tut.by паведаміў акцёр Ігар Падлівальчаў.

Яна нарадзілася ў 1944 годзе ў Арэнбургскай вобласці (Расія). У 1965-м скончыла акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута і стала актрысай Коласаўскага тэатра (Віцебск). З 1967 года і да пачатку 2010-х гадоў з'яўлялася актрысай Купалаўскага тэатра.

У 1970 годзе пачала здымацца ў кіно, дэбютаваўшы ў ролі Вольгі ў ваеннай драме «Руіны страляюць» (фільм быў прысвечаны Мінскаму падполлю).

Таксама здымалася ў фільмах «Час выбраў нас», «Атланты і карыятыды», «Трыбунал». У 2010-я актыўна здымалася ў серыялах — «Каменская», «Псеўданім «Албанец» і іншых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула