БЕЛ Ł РУС

У культурны цэнтр «Корпус» прыйшоў АМАП

25.01.2021 / 20:19

Nashaniva.com

Увечары 25 студзеня амапаўцы прыехалі ў культурны цэнтр «Корпус» у Мінску. Яны перакрылі ўваход і нікога не прапускалі ў будынак. 

АМАП затрымаў аднаго з заснавальнікаў перформанс-прасторы «Другі паверх» Аляксандра Каралевіча.

Паведамляюць пра вобшук і ў сядзібе ініцыятывы Makeout на тэрыторыі культурнага цэнтра «Корпус».

«Корпус» быў значным культурным хабам сталіцы, пляцоўкай для многіх мастацкіх ініцыятыў.

За апошнія месяцы спынілі працу таксама галерэя «Ў» і культурны хаб ОК16. Без іх публічнае культурнае жыццё стала больш панылым, а горад страціў у прывабнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула