Сёння Галоўчанка і некалькі міністраў правядуць у Маскве перамовы
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 26 студзеня сустрэнецца ў Маскве са сваім расійскім калегам Міхаілам Мішусціным. Перамовы пройдуць у Доме ўрада Расіі ў вузкім і пашыраным фармаце.
БелТА
Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку прэс-сакратар кіраўніка беларускага ўрада Аляксандра Ісаева.
У складзе беларускай урадавай дэлегацыі таксама — першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка ды інш.
Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.