БЕЛ Ł РУС

Рамонт у кацельні ў Новай Баравой адклалі

26.01.2021 / 10:16

Nashaniva.com

Рамонт у кацельні ў Новай Баравой, запланаваны на сёння, адклалі. Пра гэта паведаміла кампанія «А-100 камфорт».

Учора анансаваўся рамонт у кацельні «Копішча-2», з-за якога 26 студзеня ў некалькіх кварталах Новай Баравой магло не быць гарачай вады і цяпла.

Правядзенне рамонту прадпрыемства «Мінрайцепласець» адклала. Ацяпленне і гарачая вада ў квартале будуць па плане.

Калі будзе рамонт, абяцаюць паведаміць дадаткова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула