БЕЛ Ł РУС

Беларускі павільён 53-яй Венецыянскай Біенале

3.06.2009 / 15:05

Nashaniva.com

«Павільён» будзе працаваць з 3 па 6 чэрвеня ў будынку «Белэкспа» (вул. Янкі Купалы, 27), паралельна са спецыялізаванай выставай «Дызайн-фармат» і салонам «Фотафорум». Уваход вольны.

Аўтары і арганізатары «Павільёну» паставілі перад сабой амбіцыйную задачу:

«Беларускі павільён 53-яй Венецыянскай Біенале» — гэта ўнікальны арт-праект, у рамках якога ўпершыню ў Беларусі будзе зробленая спроба маштабнай і паслядоўнай прэзентацыі актуальнага беларускага мастацтва».

Тут жа 4 чэрвеня на другім паверсе цэнтральнай пляцоўкі экспазіцыі адбудзецца прэзентацыя дзевятага нумару культурніцкага альманаха «pARTisan» «Горад Сонца-2». У імпрэзе возьмуць удзел галоўны рэдактар альманаха Артур Клінаў, архітэктар Уладзімір Папруга, старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч. Пачатак у 17.30.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула