БЕЛ Ł РУС

Юлію Навальную аштрафавалі за ўдзел у мітынгу ў падтрымку мужа

1.02.2021 / 13:50

Nashaniva.com

Шчарбінскі раённы суд Масквы аштрафаваў на 20 тысяч расійскіх рублёў (каля 700 беларускіх) Юлію Навальную, жонку палітыка Аляксея Навальнага.

Навальную прызналі вінаватай паводле артыкула аб удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу.

Яе затрымалі днём 31 студзеня на акцыі пратэсту ў Маскве, больш за тры гадзіны пратрымалі ў паліцыі, пасля чаго адпусцілі з адміністрацыйным пратаколам, паведамляе meduza.io.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула