БЕЛ Ł РУС

Гігін: Адбылася кансалідацыя прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі

3.02.2021 / 20:11

Nashaniva.com

Беларуская апазіцыя сваімі пагрозамі кансалідавала прыхільнікаў дзейнай улады. Такое меркаванне выказаў Вадзім Гігін у праграме «Аб'ектыўна» на тэлеканале АНТ.

«Ведаеце, я б на месцы Аляксандра Лукашэнкі сказаў дзякуй сваім апанентам — Святлане Ціханоўскай, Паўлу Латушку. Таму што гэтымі пагрозамі яны дамагліся вельмі важнай мэты для дзеючай улады — за гэтыя месяцы адбылася кансалідацыя прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі», — сказаў Вадзім Гігін.

Ён дадаў, што цкаванне ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу і ў цэлым людзей, якія падтрымліваюць дзейную ўладу, прывяло да таго, што яны аб'ядналіся і цяпер не хочуць каму б там ні было аддаваць краіну і дасягненні апошніх гадоў. «Гэта шмат у чым зроблена за кошт гэтага вонкавага ціску», — адзначыў гісторык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула