БЕЛ Ł РУС

Шукаем імя і кантакты 15-гадовага хлопца з Добруша, асуджанага па палітычных матывах

6.02.2021 / 13:12

Nashaniva.com

15-гадовага хлопца з Добруша Гомельскай вобласці асудзілі па палітычных матывах.

Сутнасць справы да канца невядомая. Верагодна, падлетак у тэлеграме размяшчаў асабістую інфармацыю пра супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, датычных да рэпрэсій па палітычных матывах, у тым ліку супраць назіральнікаў на выбарах, актывістаў руху за грамадзянскія правы і свабодныя выбары ды мірных дэманстрантаў.

Міністэрства ўнутраных спраў распаўсюдзіла фота падлетка, але ніхто, у тым ліку і праваабаронцы, не ведаюць яго імені. Калі вы ведаеце яго імя, маеце кантакты яго, ягонай сям'і, дашліце, калі ласка, у наш тэлеграм @NashaNivaBot або на мэйл nn@nn.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула