БЕЛ Ł РУС

У Брэсце ў 14-градусны мароз па танную піцу сабралася вялікая чарга ФОТАФАКТ

7.02.2021 / 18:34

Nashaniva.com

Сёння ў Брэсце ў 14-градусны мароз на вуліцы Валгаградскай выстраілася вялізная чарга па акцыйную піцу.

БрэстСіці

Фота апублікаваў рэгіянальны партал БрэстСіці.

Акцыю правяла сетка рэстаранаў хуткага харчавання «Дода Піца». Цана адной піцы — 3,99 рубля. У рукі давалі не больш за тры штукі.

На 12:30 у чарзе знаходзілася каля 100 чалавек, тэмпература паветра пры гэтым складала -13…-14°C.

Паводле інфармацыі маладых людзей, якія адстаялі чаргу, у чаканні піцы яны правялі на вуліцы каля гадзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула