БЕЛ Ł РУС

Легкавік на стаянцы збіў мужчыну, які дапамагаў кіроўцу іншай машыны

8.02.2021 / 10:43

Nashaniva.com

Аварыя адбылася раніцай 7 лютага на трасе М11 непадалёк ад вёскі Беняконі, што ў Воранаўскім раёне.

Тут на стаянку спрабаваў заехаць грузавы «Мэрсэдэс». Кіроўцу грузавіка дапамагаў 26-гадовы мужчына ў святлоадбівальнай камізэльцы.

Аднак БМВ збіў пешахода і ўрэзаўся ў грузавы аўтамабіль, паведамляе прэс-служба МУС.

Пасля аварыі мужчыну даставілі ў рэанімацыю, дзе ён памёр. Дарэчы, малады чалавек быў дальнабойшчыкам.

ДАІ

ДАІ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула