БЕЛ Ł РУС

Блогера Паўла Спірына прызналі палітычным зняволеным

8.02.2021 / 17:08

Nashaniva.com

Блогера Паўла Спірына прызналі палітычным зняволеным.

5 лютага ў Мінскім гарадскім судзе быў абвешчаны прысуд у дачыненні да блогера Паўла Спірына — 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму (суддзя Дзіна Кучук) па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса за выраб і распаўсюд двух відэаролікаў на сацыяльна вострыя тэмы.

Павел Спірын быў затрыманы 4 верасня 2020 года, вызвалены праз тры дні, затым зноў затрыманы 9 верасня пасля выпуску новага відэароліка.

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці патрабуюць ад уладаў Беларусі адмяніць прысуд у дачыненні да блогера Паўла Спірына і вызваліць яго.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула