БЕЛ Ł РУС

У Шумілінскім раёне загінуў падлетак — яго параніў дыск балгаркі

8.02.2021 / 18:40

Nashaniva.com

Сёння 16-гадовы падлетак з Шумілінскага раёна атрымаў смяротную траўму падчас працы ў двары дома з балгаркай, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле следства, сёння днём 16-гадовы жыхар Шумілінскага раёна працаваў у двары дома. У гэты час ён выкарыстаў балгарку. Нечакана ў ёй лопнуў дыск, які траўмаваў юнака. Хуткую дапамогу тут жа выклікала маці падлетка. Аднак выратаваць хлопца не ўдалося. Ён памёр у аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула