БЕЛ Ł РУС

Банкаматы даюць збоі

5.06.2009 / 13:43

Сёння ў сталіцы зноў не працавалі банкаматы «Беларусбанку».

Сёння ў беларускай сталіцы не працавалі банкаматы «Беларусбанку».

Прычыны непаладак пакуль невядомыя. Але выклікае трывогу той факт, што ўчора, 4 чэрвеня, таксама адбыўся збой у працы банкаматаў. Машыны не працавалі на працягу 17 хвілін. Кліенты не маглі зняць гатоўку, а ў некаторых выпадках і здзейсніць плацяжы. У некаторых кліентаў зніклі грошы з рахункаў.

Як паведамляе Першы канал Беларускага тэлебачання, сёння збой працягваўся даўжэй. Прычыны непаладак у «Беларусбанку» пакуль назваць не могуць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула