Сіноптыкі: 9 лютага — да -13, мяцеліца
9 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, па ўсходняй палове моцны снег, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі чакаецца мяцеліца, на дарогах снежныя заносы. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер заходні, парывісты, на паўночна-ўсходняй палове краіны моцны, парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём -6..-11°C.
У Мінску днём воблачна. Снег, часам моцны снег. Мяцеліца, на дарогах снежныя заносы. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, моцны, парывісты. Тэмпература паветра раніцай -10..-11°C, днём -8..-10 ° C, увечары -11..-13°C.