БЕЛ Ł РУС

Вікторыя Азаранка вылецела з Australian Open ужо ў першым раўндзе. І Сасновіч таксама

9.02.2021 / 08:46

Nashaniva.com

У Мельбурне стартаваў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе (Australian Open). У гэтым годзе ён праводзіцца на тры тыдні пазней.

Скрыншот відэа

Экс-першая ракетка свету, пераможца турніру ў 2012 і 2013 гг. Вікторыя Азаранка вылецела ў першым раўндзе.

Беларуска прайграла амерыканцы Джэсіке Пегуле — 5:7, 4:6.

Вылецела і Аляксандра Сасновіч. Яна прайграла эстонцы Анет Контавейт 5:7, 2:6.

Арына Сабаленка пераадолела першы раўнд. Сёння гуляе Аляксандра Сасновіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула