У Віцебску брат сякерай забіў брата, а потым скончыў жыццё самагубствам
Увечары 8 лютага ў адной з кватэр у Віцебску сваяк знайшоў двух братоў
СК
Хутчэй за ўсё паміж братамі — аднаму 64 гады, другому — 58 — узнікла сварка, паведамляе СК.
Старэйшы збіў малодшага, у тым ліку ўдарыў сякерай. Той памёр. Праз некаторы час 64-гадовы мужчына скончыў жыццё самагубствам.
Вядзецца следства.