БЕЛ Ł РУС

У МНС пракаментавалі «тэлефанаграму» з парадамі купляць прадукты на тыдзень з-за пагрозы снегападаў

9.02.2021 / 12:01

Nashaniva.com

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у сваім тэлеграм-канале пракаментавала чуткі, што цыркулююць у сацыяльных сетках і месенджарах. Маўляў, вірусна распаўсюджваецца паведамленне пра нейкую «тэлефанаграму ад МНС» з парадамі запасацца прадуктамі на тыдзень у сувязі са снегападамі.

«Тлумачым: як вы маглі ўсе пераканацца, звычайна паведамленні аб неспрыяльных або небяспечных з'явах з'яўляюцца загадзя. Калі Белгідрамет выдасць папярэджанне, вы адразу ж будзеце праінфармаваныя тут, праз мабільны дадатак «МНС: Дапамога побач» або з дапамогай інтэрнэт-сайта МНС. Прагноз на сёння, напрыклад, цалкам апраўдаўся. Як мы і папярэджвалі, надвор'е не радуе», — гаворыцца ў паведамленні МНС.

«Папярэднія прагнозы на найбліжэйшыя дні сапраўды абяцаюць снегапады па паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Мы будзем трымаць вас у курсе, так што прапануем вашым сябрам і знаёмым падпісацца на МНС у Telegram!» — адзначаюць ратавальнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула