БЕЛ Ł РУС

Мінчук хадзіў па чужых кабінетах і краў рэчы. «Зарабіў» на 5 тысяч рублёў

9.02.2021 / 15:10

Nashaniva.com

Выпадкі адбыліся ў студзені.

34-гадовы мінчук удзень заходзіў у паліклінікі, навучальныя ўстановы, офісы і шукаў адкрытыя кабінеты, паведамляюць Мінск-навіны.

Калі нікога не было, ён забіраў усё, што знаходзіў: мабільныя тэлефоны, кашалькі, ноўтбукі.

Скрадзенае прадаваў, а грошы траціў на сябе.

Такім чынам накраў на 5 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула