Мінчук скраў аўтамабіль і трапіў на ім у ДТЗ
Раніцай 9 лютага мужчына скраў аўтамабіль «Шкода» і, праязджаючы кругавую развязку плошчы Ванеева, учыніў ДТЗ, а пасля з'ехаў з месца здарэння, паведамляе ДАІ Мінска.
Аб знікненні аўто ў праваахоўныя органы паведаміў яго ўласнік. Экіпаж ДПС падчас нясення службы звярнуў увагу на падобны аўтамабіль, прыпаркаваны ўздоўж праезнай часткі па вуліцы Свярдлова. Кіроўца знаходзіўся побач і спрабаваў заліць паліва ў бензабак.
На дадзены момант згоншчык затрыманы. Ім аказаўся раней судзімы 29-гадовы мінчанін.