БЕЛ Ł РУС

У міліцыю паведамілі аб «мініраванні» Мінгарвыканкама, Мінгарсуда і гасцініцы «Мінск»

10.02.2021 / 12:42

Nashaniva.com

Міліцыя правярае паведамленне аб мініраванні будынкаў у Мінску.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Сёння каля 12:00 у міліцыю паступіла некалькі званкоў з інфармацыяй аб мініраванні трох будынкаў — Мігарвыканкама, Мінскага гарадскога суда і гасцініцы «Мінск».

«Прымаюцца неабходныя меры бяспекі. Працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы», — гаворыцца ў паведамленні міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула