БЕЛ Ł РУС

У Мінздароўя расказалі, калі пачнуць прышчапляць ад каранавіруса ўсіх ахвотных

11.02.2021 / 7:37

Nashaniva.com

Вакцынацыя ад каранавіруса ў Беларусі пачалася 29 снежня мінулага года. Цяпер прышчапляюць медыкаў.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у эфіры «Беларусь 1» паведаміў, што 9 лютага ў краіну паступіла 40 тысяч вакцын, у пачатку сакавіка чакаецца яшчэ 100 тысяч, паведамляе Tut.by.

У пачатку сакавіка пачнуць прышчапляць педагогаў, работнікаў гандлю — тых, у каго шмат кантактаў з людзьмі.

— У канцы сакавіка мы плануем масавы выхад вакцыны айчыннай вытворчасці разам з нашымі расійскімі калегамі. Тады мы ўжо пачнём прышчапляць усе катэгорыі насельніцтва: тых, хто выкажа жаданне і ў каго не будзе супрацьпаказанняў, — сказаў Піневіч.

Раней кіраўнік Міністэрства аховы здароўя паведамляў, што за студзень, люты, сакавік і красавік планавалі вакцынаваць 1,2 млн людзей, а затым выйсці на паказчык у 5-5,5 млн прышчэпленых ад каранавіруснай інфекцыі.

Што тычыцца вытворчасці расійскай вакцыны ў Беларусі, то для гэтых мэтаў будуць задзейнічаныя дзве пляцоўкі «Белмедпрэпаратаў» у Мінску і магутнасці віцебскага прадпрыемства «БелВітуніфарм».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула