БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: 13 лютага — да -15, снежныя заносы

13.02.2021 / 09:00

Nashaniva.com

13 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей снег, месцамі мяцеліца, на дарогах снежныя заносы. На астатняй тэрыторыі краіны ў асобных раёнах невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўночны, на большай частцы тэрыторыі моцны, парывісты. Максімальная тэмпература паветра -7..-13°С, на захадзе -2..-6 ° С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Месцамі па горадзе магчымы невялікі снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, моцны, парывісты. Тэмпература паветра раніцай -13..-15°С, днём -10..-12°С, увечары -8..-10°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула