БЕЛ Ł РУС

На Незалежнасці «Опель» вынесла на сустрэчную, пацярпелі тры аўто

13.02.2021 / 09:11

Nashaniva.com

12 лютага каля 20-й гадзіны кіроўца аўтамабіля «Опель», рухаючыся па праспекце Незалежнасці з боку вуліцы Русіянава ў напрамку МКАД, пры выбары хуткасці не ўлічыў стан дарожнага пакрыцця, паведамляе ДАІ Мінска.

Машыну вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з аўтамабілямі «Аўдзі» і «Таёта».

Пацярпелых няма, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула