БЕЛ Ł РУС

Арыштаваны салігорскі шахцёр Юрый Корзун абвясціў галадоўку

13.02.2021 / 14:47

Nashaniva.com

Пра гэта @nashaniva паведамілі яго сябры.

Затрымалі яго 11 лютага, у дзень пачатку так званага «Усебеларускага народнага сходу», калі ён уранку выйшаў прагрэць машыну. І далі 15 сутак. Пасля гэтага Корзуна перавялі ў ізалятар у Любань. У знак пратэсту пасля затрымання ён абвясціў галадоўку.

У верасні Корзун далучыўся да стачкі і атрымаў 30 сутак арышту. Свой першы турэмны досвед ён апісаў у сябе ў ВК.

Чытайце таксама: «Выйшаў грэць машыну, каб адвезці дзіця ў школу, і не вярнуўся». Затрыманы шахцёр Юрый Корзун

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула