БЕЛ Ł РУС

У ЕС назвалі тэрміны сканчэння масавай вакцынацыі ад каранавіруса

15.02.2021 / 13:52

Nashaniva.com

Прышчапіць усіх ахвотных павінны да канца лета 2021-га, расказаў еўракамісар па пытаннях унутранага рынку Т'еры Брэтон у эфіры BFMTV.

«Наша мэта ў тым, каб да канца лета вакцынаваць усіх, хто гэтага захоча. І мы спадзяёмся, што ў Еўропе ахвотных будзе як мага больш», — адзначыў ён. Еўракамісар падкрэсліў, што прыкладзе ўсе намаганні, каб гэтага дамагчыся.

Ён таксама нагадаў, што цяпер у ЕС ухвалены тры вакцыны: сумесная распрацоўка кампаній Pfizer/Biontech, прэпарат Moderna і прэпарат AstraZeneca.

Яшчэ дзве вакцыны павінны быць гатовыя да выкарыстання ў найбліжэйшыя тыдні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула