БЕЛ Ł РУС

Ад сёння забаронена знішчаць гнёзды птушак

16.02.2021 / 09:05

Nashaniva.com

Знішчэнне гнёздаў птушак у Беларусі забаронена з 16 лютага да 14 жніўня, паведаміла «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Грак. Фота Мікалая Вараб'я

У адпаведнасці з законам «Аб жывёльным свеце», разбурэнне нежылых гнёздаў птушак, размешчаных на насаджэннях у населеных пунктах, жылых, вытворчых, культурна-бытавых і іншых будынках і збудаваннях, дазволена толькі з 15 жніўня да 15 лютага.

У гнёздах гракоў, варон ​​і сарок могуць сяліцца драпежныя птушкі — совы, сокалы. Вушастыя совы займаюць гнёзды, адкладаюць яйкі і гадуюць птушанят нават раней за гракоў. Забарона дзейнічае для таго, каб не турбаваць птушак і ня знішчаць птушанят разам з гнёздамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула