У Мінску на пераходзе аўтамабіль збіў 14-гадовага падлетка
Здарэнне адбылося на вуліцы Даўгабродскай у 13:20, паведамляе ДАІ горада.
ДАІ
«Фальксваген» рухаўся з боку вуліцы Будзёнага ў напрамку Ванеева.
У выніку наехаў на 14-гадовага падлетка, які ішоў па нерэгуляваным пешаходным пераходзе справа налева па ходзе руху аўтамабіля.
Школьніка шпіталізавалі.