БЕЛ Ł РУС

Другое судовае пасяджэнне па справе супраць блогераў Кабанава і Пятрухіна адбылося без іх

16.02.2021 / 20:56

Nashaniva.com

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 16 лютага працягнуў разгляд крымінальнай справы супраць брэсцкіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Але саміх палітвязняў у суд не даставілі. Іх выдалілі з першага судовага пасяджэння. Тады суддзя Вольга Краўчанка зрабіла блогерам некалькі заўвагаў, пасля чаго яны папрасілі выдаліць іх залы суда. Невядома — ці будзе разглядацца гэтая крымінальная справа без абвінавачаных, паведамляюць праваабаронцы.

Блогера з Брэста Сяргея Пятрухіна абвінавачваюць па арт. 342 («Арганізацыя ці падрыхтоўка масавых беспарадкаў»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 391 («Абраза суддзі») Крымінальнага кодэкса. Аляксандра Кабанава абвінавачваюць па арт. 342 («Арганізацыя ці падрыхтоўка масавых беспарадкаў»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»). 

Сёння адбылося другое судовае пасяджэнне, на якім выступіў адзін з пацярпелых, які папрасіў кампенсацыю ў 1500 рублёў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула