БЕЛ Ł РУС

Андрэю Комліку-Ямаціну далі 25 сутак за гірлянду на балконе

17.02.2021 / 15:59

Nashaniva.com

Прадстаўніка незалежнага прафсаюза РЭП Андрэя Комліка-Ямаціна арыштавалі на 25 сутак за гірлянду на балконе і за адмову адчыняць дзверы ў сваю кватэру сілавікам, якія прыйшлі да яго з ператрусам, паведамляюць праваабаронцы.

Андрэя Комліка-Ямаціна затрымалі пасля ператрусу ў ягонай кватэры па арт. 342 КК, што праходзілі па ўсёй Беларусі ў праваабаронцаў, актывістаў, журналістаў. Вядома, што таксама ператрус адбываўся ў яго бацькі Ігара Комліка і ў офісе незалежнага прафсаюза РЭП.

На Андрэя склалі два адміністрацыйныя пратаколы: па арт. 23.34 і арт 23.4 КаАП. Артыкул за «непадпарадкаванне» з'явіўся пасля таго, як Ардрей адмовіўся адчыняць дзверы сілавікам. Таксама на яго склалі пратакол за пікетаванне на ўласным балконе: вывесіў серабрыста-бардовую гірлянду.

Справу разглядала суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ярохіна. Комлік-Ямацін распавёў, што да яго прыйшлі каля 7 раніцы, але ён не адчыніў дзверы, таму што не ведаў, што гэта міліцыя, таму сілавікі самі ўскрылі замок у дзвярах.

Суддзя Ярохіна арыштавала Андрэя на 25 сутак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула