БЕЛ Ł РУС

За паўгода 7,5 тысячы беларусаў атрымалі часовы дазвол на жыхарства ў Літве, больш за 12 тысяч — нацыянальныя візы

18.02.2021 / 13:50

Nashaniva.com

Больш за 9 тысяч беларусаў звярнуліся за часовым дазволам на жыхарства ў Літве з 1 жніўня 2020-га па 15 лютага 2021 года. 7490 чалавек ужо атрымалі яго. Пра гэта Tut.by паведамілі ў Дэпартаменце міграцыі пры МУС Літвы.

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Паводле звестак Дэпартамента міграцыі, за шэсць з паловай месяцаў — з 1 жніўня 2020-га да 15 лютага 2021 года — за атрыманнем дазволу на часовае пражыванне ў Літве (або яго прадаўжэннем) звярнулася 9359 чалавек.

7490 беларусаў атрымалі дазвол на часовае пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы.

Таксама, як вынікае з даных Дэпартамента, 115 грамадзян Беларусі звярнуліся па дазвол на пастаяннае пражыванне, 86 чалавек атрымалі яго.

Яшчэ 14 беларусаў звярнуліся па дазвол на часовае пражыванне і атрымалі яго як члены сям'і грамадзяніна ЕС.

Акрамя гэтага, грамадзяне Беларусі звярталіся па атрыманне нацыянальных літоўскіх віз (яны даюць права пастаянна вучыцца на тэрыторыі Літвы і працаваць там). Усяго пасольства і консульства Літвы, а таксама Дэпартамент міграцыі выдалі беларусам 12 496 нацыянальных віз з 1 жніўня 2020-га па 15 лютага 2021 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула