БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Польшчы заклікаў вызваліць Андрэеву і Чульцову

18.02.2021 / 14:57

Nashaniva.com

Анджэй Дуда заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць свабоды слова і грамадзянскіх правоў. Ён таксама заклікаў амніставаць асуджаных на два гады калоніі журналістак «Белсата» Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову.

Фота Надзеі Бужан

Як паведаміў інфармрадыёагенцтву Польшчы Кшыштаф Шчэрскі з канцылярыі прэзідэнта, Анджэй Дуда таксама папрасіў польскіх дыпламатаў перадаць свой «рашучы пратэст» супраць затрымання, піша «Радыё Свабода».

Дуда заклікаў краіны ЕС «салідарна, паслядоўна і рашуча рэагаваць на гэтае далейшае праяўленне задушэння асноўных правоў і свабодаў».

Нагадаем, што Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай прысудзілі па 2 гады калоніі агульнага рэжыму за стрым з плошчы Перамен.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула