БЕЛ Ł РУС

БАТЭ са «Слуцкам», а «Шахцёр» — з «Мінскам»: прайшло лёсаванне першага туру ЧБ па футболе

22.02.2021 / 14:36

Nashaniva.com

Чэмпіянат краіны па футболе ў вышэйшай лізе стартуе 12-14 сакавіка. Удзел традыцыйна бяруць 16 камандаў.

Па выніках мінулага года пуцёўкі ў вышэйшую лігу заваявалі «Спадарожнік» і «Гомель», а замест «Гарадзеі», што самаліквідавалася, выступіць «Смаргонь». Яна заняла ў першай лізе шостае месца. «Крумкачоў» — яны фінішавалі трэцімі — у эліту не прапусцілі.

Такім чынам у першым туры пройдуць наступныя матчы:

Іслач — Славія
Смаргонь — Энергетык-БДУ
Рух — Гомель
Спадарожнік — Дынама Брэст
Шахцёр — Мінск
БАТЭ — Слуцк
Нёман — Віцебск
Дынама Мінск — Тарпеда-БелАЗ.

2 сакавіка пройдзе матч за Суперкубак краіны паміж БАТЭ і «Шахцёрам», а 6-7 сакавіка гульні 1/4 фіналу Кубка краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула