БЕЛ Ł РУС

У Аўстраліі выратавалі здзічэлую авечку, што была на мяжы гібелі ад лішняй воўны

24.02.2021 / 23:26

НФ

Воўны настрыглі аж 35 кілаграмаў.

Фота CNN

Калі жывёлу ўпершыню за шмат гадоў абстрыглі, вага яе абстрыжанай воўны склала больш за 35 кілаграмаў — гэта амаль палова вагі дарослага кенгуру, паведамляе Reuters.

Прыродаахоўнікі лічаць, што калісьці Баарак належала камусьці з фермераў. Яны папярэджваюць: варта абстрыгаць авечак як мінімум раз на год, бо інакш воўна працягвае расці і перашкаджае жывёле. Напрыклад, Баарак так абрасла воўнаю, што тая навісла над вачамі, і яна практычна нічога не бачыла.

Цяпер авечка знаходзіцца пад аховай адной з мясцовых службаў аховы жывёл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула