Экс-прэзідэнт Арменіі Качаран заклікаў згуртавацца вакол арміі і стаць «гаспадарамі ў краіне»
Былы прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран заклікаў грамадзян згуртавацца вакол арміі і стаць гаспадарамі сваёй краіны. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
news.am
«У гэты лёсавызначальны момант заклікаю вас быць гаспадарамі сваёй дзяржавы, устаць побач з нашай арміяй. Улады, што прайгралі ў вайне і здалі землі, павінны сысці», — напісаў ён.
Качаран адзначыў, што гэта неабходна для «нацыянальнага адраджэння» Арменіі, піша РБК.
Раней прадстаўнікі Генштаба Арменіі заклікалі прэм'ера Нікола Пашыняна сысці ў адстаўку. Пашынян назваў гэта спробай дзяржперавароту і адправіў кіраўніка Генштаба ў адстаўку.