БЕЛ Ł РУС

У Гродне таксіст збіў дзіця, з'ехаў з месца ДТЗ, але потым сам прыйшоў у ДАІ

1.03.2021 / 10:11

Nashaniva.com

Аварыя адбылася днём 28 лютага ў адным з двароў па вуліцы Ліможа.

33-гадовы таксіст выязджаў з двара. З-за прыпаркаваных машын нечакана выбег 6-гадовы хлопчык. Наезду пазбегнуць не ўдалося, паведамляе БелТА.

«Пасля аварыі таксіст перадаў дзіця маці, з месца ДТЗ з'ехаў. Аднак праз некалькі гадзін ён самастойна з'явіўся ў ДАІ і паведаміў аб выпадку.

Хлопчыка пасля аварыі з пераломам нагі шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула