БЕЛ Ł РУС

Суд над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства» перанесьлі на 28 ліпеня

6.07.2006 / 23:59

Nashaniva.com

Міколу Астрэйку, Цімафея Дранчука, Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайку абвінавачваюць у кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы і інтарэсы грамадзянаў. Ад 21 лютага актывістаў «Партнэрства» трымалі пад вартай сьледчага ізалятару КДБ. Потым Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайку перавялі на Валадарку. Суд быў прызначаны на 20 ліпеня.

Магчыма, перанос даты судовага паседжаньня зьвязаны зь пераездам Цэнтральнага суду Менску ў новы будынак на вуліцу Кірава. Раней будынак належаў Нацыянальнаму гуманітарнаму ліцэю імя Якуба Коласа. Мікола Астрэйка і Цімафей Дранчук былі навучэнцамі гэтага ліцэю.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула