БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Фінляндыі

3.03.2021 / 07:32

Nashaniva.com

Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ абмеркаваў са Святланай Ціханоўскай сітуацыю ў Беларусі і магчымасці па арганізацыі дыялогу. Пра гэта ў аўторак паведаміла канцылярыя фінскага лідара.

«У нас была цікавая дыскусія аб бягучай сітуацыі ў Беларусі. Абмяркоўваліся, у прыватнасці, магчымасці АБСЕ па прасоўванні на шляху наладжвання ўнутранага дыялогу ў Беларусі», — цытуе канцылярыя словы Ніінісце.

Ціханоўская падкрэсліла, што беларускія пратэстоўцы змагаюцца за новыя свабодныя і справядлівыя выбары сёлета пад міжнародным назіраннем. Яна таксама абмеркавала з Саўлі Нііністэ «будучыню адносін паміж дзвюма краінамі і патэнцыйнае супрацоўніцтва».

Ціханоўская 1 сакавіка на чатыры дні прыехала ў Хельсінкі, дзе сустрэнецца таксама з прэм'ер-міністрам і кіраўніком МЗС краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула